Сябры, запрашаем далучыцца 19 сакавіка ў аўторак на экскурсію ў Нацыянальную бібліятэку Літвы, якая пачнецца а 9:00.
Падчас экскурсіі нас правядуць па ўсёй бібліятэцы, раскажуць пра тое, як яна працуе. У бібліятэцы ёсць розныя кабінеты для запісу музыкі, правядзення фота- і відэаздымак, можна знайсці шмат карысных кніг на рускай, літоўскай, у тым ліку для вывучэння літоўскай мовы і нават кнігі нашых палітвязняў.
У канцы экскурсіі ўсіх, у каго ёсць ВНЖ/ПМЖ, зарэгіструюць у бібліятэцы.
Збор:
19 сакавіка, аўт | 8:50
Ля галоўнага ўвахода ў Lietuvos nacionalinė Martyno Mažvydo biblioteka | Gedimino pr. 51
Уваход вольны