Сур’ёзныя змены ў жыцці чалавека могуць аказваць негатыўны ўплыў на розныя сферы яго дзейнасці і выклікаць стрэс. наступствамі працяглага стрэсу могуць быць фізічныя праблемы, безуважлівасць, пагаршэнне памяці, запаволенне мыслення, няздольнасць засяродзіцца, дакучлівыя негатыўныя думкі, няўважлівасць, прыгнечаны настрой, трывога, страх, расчараванне, неспакой, гнеў, разгубленасць і фрустрацыя.
Мэта заняткаў – дапамагчы вам адаптавацца да новай сітуацыі і лепш спраўляцца са стрэсам. Мы навучымся збіраць неабходную інфармацыю, прымаць правільныя рашэнні, знаходзіць для сябе пазітыўныя заняткі, развіваць навыкі карыснага мыслення, кіраваць сваімі рэакцыямі і аднаўляць здаровыя сацыяльныя сувязі.
Плануецца 8 – 10 заняткаў па 1,5 гадзіны.
Макс. колькасьць удзельнікаў групы – 12 чалавек.
Заняткі – бясплатныя!
Рэгістрацыя тутака >>
Кожны чц | 18:00
У памяшканнях Чырвонага Крыжа