Паважанае спадарства,
Сёння, у нядзелю, як звычайна а 12:00, сустракаемся на традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасці ў падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў!
Сёння, у нядзелю, як звычайна а 12:00, сустракаемся на традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасці ў падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў!
Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца. Кожны дзень прыходзяць навіны аб новых ахвярах бесчалавечнага рэжыму лукашэнкі. Чарговай ахвярай стаў Васіль Верамейчык, былы баец Палка Каліноўскага, якога экстрадзіравалі з В’етнама.
Васіль трапіў у рукі прарасейскага рэжыму лукашэнкі праз абыякавасць, бюракратыю і непаразуменні.
Мы лічым неабходным беларусам аб’яднацца вакол гэтай сітуацыі і давесці пра яе, каб прадухіліць падобныя выпадкі ў далейшым і прыцягнуць усе магчымыя рэсурсы для дапамогі як Васілю, так і ўсім палітвязням.
Жыве Беларусь!
Кожная нядзеля | 12:00
Плошча Вінцэса Кудзіркі/ Vinco Kudirkos aikštė