Сябры, пераадолены
чарговы жахлівы рубеж: вайна ва Украіне доўжыцца больш за
1000 дзён.
І кожны гэты дзень наймацнейшую турбулентнасць — баявыя дзеянні, смерці і разбурэнні — стварае і падагравае інфармацыйная вайна ад прапагандыстаў і ідэолагаў.
Яны метадычна і наўмысна ствараюць позву з навін, каб напалохаць, каб расчараваць, каб падмануць, каб раз’яднаць і пасварыць людзей, каб прымусіць адчуваць страх, адзіноту, слабасць.
Гэта трэба вельмі добра адсочваць і фільтраваць як мінімум з двуюх прычын.
Па-першае, каб разумець, што на самой справе адбываецца «пад дываном», якія фактары дзейнічаюць на сітуацыю, хто, дзе і чым і навошта імкнецца маніпуляваць.
Па-другое, каб захоўваць сябе і свае сілы, з гэтым усім спраўляцца і гэтаму супрацьстаяць.
Семінар Нерыюса Малюкявічуса дадасць разумення, як выстаяць, пераадолець і перамагчы. Гэта трэба кожнаму! І мы праводзім гэты семінар, таму што клапоцімся пра кожнага. Прыходзьце, чакаем на вас.
27 лістапада (ср)
17.30 – 20:00
Jasinskio g. 16 (II паверх), Вільня
Рэгістрацыя https://forms.gle/ByJhNxnwf2daEsLe9
Мерапрыемства на Facebook
Maltiečiai Baltarusiams Lietuvoje
Запрашаем вас на семінар доктара Нерыюса Малюкявічуса, аўтара кніг пра расійскія стратэгіі інфавайны.
Падчас семінара доктар Малюкявічус разгледзіць праблемы, якія ствараюцца дэзінфармацыяй і прапагандай і суадносіны праўды і хлусні ў СМІ.
Як распазнаць…