У гэты святочны перыяд валанцёры і жыхары Беларускага Замку традыцыйна наведвалі з падзякай месцы, дзе быў першы прыём на літоўскай зямлі.
Яны адправіліся на памежныя пункты, каб асабіста перадаць віншаванні і падзякаваць за службу і адносіны да ўцекачоў.
“Дзякуй, за абарону інтарэсаў дэмакратыі, гуманізму і дапамогу ў крытычную хвіліну.
За дапамогу, талерантнасць і клопат, праяўленыя да кожнага пераследаванага беларуса. За падтрымку народа Беларусі ў яго імкненні да свабоды.
Ваша служба – натхняльны прыклад таго, як чалавечнасць і салідарнасць могуць стаць перамогай над самымі складанымі выпрабаваннямі.
За нашу і вашу свабоду!”