16 лістапада мы наведалі монаспектакль Алены Багдановіч “Дзе б мы ні прычалілі…”, і гэта быў сапр…

*
Categories:

16 лістапада мы наведалі монаспектакль Алены Багдановіч “Дзе б мы ні прычалілі…”, і гэта быў сапраўды незабыўны вечар.

Гісторыя Надзеі Тэфі, «каралевы смеху», у жорсткіх рэаліях 1918 года, гучыць так актуальна, што кожнае слова трапляе прама ў сэрца.

Алена Багдановіч зачаравала нас сваёй пранікнёнай і шчырай ігрой. Яна нібы вярнула да жыцця постаць Тэфі. Мы адчулі сапраўдную блізкасць да тэмы эміграцыі і захапіліся здольнасцю гераіні захаваць лёгкасць і чалавечнасць у такой глыбокай гісторыі.

Спектакль пакінуў нас у задуменні: пра мінулае, пра эміграцыю, пра здольнасць заставацца чалавекам, нягледзячы на ўсё. І гэтая гісторыя рэзаніруе з тым, што перажывае наш народ сёння.

Калі ў вас будзе магчымасць наведаць гэтую пастаноўку – абавязкова ідзіце! Гэта не толькі пра мінулае, але і пра тое, што хвалюе кожнага з нас.

Дзякуй, Алена Багдановіч, за гэты кранальны і важны твор!

Upd. Па планах паказ спектакля ў Замку 7 снежня, за данаты.
Удакладняем тэхнічныя моманты.

Сачыце за анонсамі!