У нядзелю, 5 сакавіка, замест мітынгу на плошчы В.Кудзірка, запрашаем тых, хто ўжо мае ПМЖ, на выбары.
5 сакавіка 2023 у Літве дзень выбараў. Праводзіцца галасаванне адразу за трох кандыдатаў:
– мэра Вільні;
– дэпутата ў Гарадскую Раду;
– партыю ў Гарадскую Раду
Акрамя літоўцаў, галасаваць маюць права і грамадзяне замежных краін, якія ў Літве маюць пастаянны від на жыхарства (ПМЖ).
Беларусы, якія ўжо атрымалі ПМЖ, скарыйстайцеся сваім правам голасу, паглядзіце як гэта адбываецца ў еўрапейскай краіне.
Галасаванне, якое займае 10 хвілін, паўплывае на бліжэйшыя 4 гады ў Літоўскай Рэспубліцы.
Месца для галасавання можна знайсці на сайце выбаршчыка