Сёння ў Беларускім Замку адбылося сапраўднае чараўніцтва – майстар-клас па выпечцы і ўпрыгожванні пе…

*
Categories:

Сёння ў Беларускім Замку адбылося сапраўднае чараўніцтва – майстар-клас па выпечцы і ўпрыгожванні пернікаў!

Гэта была цёплая, душэўная сустрэча, напоўненая водарам свежаспечанага цеста. Дзеці з захапленнем акунуліся ў свет кулінарнага мастацтва: яны ўважліва слухалі майстра, з любоўю размалёўвалі кожны пернік і стваралі сапраўдныя шэдэўры.

Паглядзіце, якія яркія, непаўторныя прысмакі нарадзіліся ў іх умелых ручках! Кожны пернік – гэта маленькая гісторыя, намаляваная глазурай і ўпрыгожаная цёплымі эмоцыямі