Каляды, вядома, традыцыйна доўжацца ў беларусаў не адзін тыдзень! То ў суботу, 21 снежня, Беларускі клуб “Сябрына” запрашае адзначыць Калядкі падчас зімовага сонцастаяння!
Спадарства, якое пажадае далучыцца да святкаў-калядкаў, зможа атрымаць асалоду ад гурта калядоўшчыкаў, пазнаёміцца з вучоным (!) мядзведзем (а, мабыць, і не з адным), паслухаць чароўныя гукі дуды і дыятанічных цымбалаў, атрымаць натхненне ад юных выканаўцаў, а таксама паслухаць сапраўдныя харавыя варыянты калядных песень на некалькіх мовах!
Выступы гуртоў і калектываў “Беларускі Цуд”, “Гоман”, “Світанак”, “Пацеркі”, “Валошкі”, “Ойра”.
Пачатак а 12:00.
Уваход: бескаштоўны
Адрас: Raugyklos, 25
Шчыра запрашаем адзначыць зімовае сонцастаенне разам з намі!