Леснікі Дзяржаўнага ўпраўлення лясной гаспадаркі (Valstybinių miškų urėdija – VMU) раздадуць яловыя і сасновыя галінкі на галоўных плошчах гарадоў і пасёлкаў, а таксама на паркоўках буйных гандлёвых цэнтраў па ўсёй Літве.
Месцы правядзення акцыі ў Вільні:
„Rimi Mylia” Kedrų g. 4
Кантакт для сувязі: Dainius Taukis, +37068613303
Катэдральная плошча (аўтамабільная стаянка)
Кантакт для сувязі: Gintautas Jonas Tolutis, +37068604788
Увесь спіс месцаў правядзення акцыі і кантакты можна паглядзець на фота ў гэтым пасце або на афіцыйным сайце vmu.lt/renginiai-visuomenei
Акцыя па раздачы бясплатных елак упершыню была арганізавана 18 гадоў таму леснікамі Шаўляйскага раёна, і з часам гэта ініцыятыва стала традыцыяй па ўсёй Літве.
Арганізуючы гэтую акцыю, леснікі жадаюць не толькі падзяліцца духам Калядаў, але і такім чынам заклікаюць грамадзян не высякаць маладыя дрэвы, не ламаць іх галінкі ў лясах. Грамадству рэкамендуецца абараняць навакольнае асяроддзе, памяншаць спажывецкае стаўленне і не забывацца на ахову прыроды ў нашым паўсядзённым жыцці.
Людзям, якія жадаюць упрыгожыць дом ялінкай або нейкім іншым дрэвам, леснікі рэкамендуюць звярнуцца ў бліжэйшае рэгіянальнае аддзяленне VMU і набыць да свята дрэвы, спецыяльна вырашчаныя для гэтай мэты ў гадавальніках.
Па меры набліжэння самых прыгожых свят у годзе леснікі VMU будуць арганізоўваць для грамадскасці і іншыя акцыі, аб якіх праінфармуюць на афіцыйным сайце vmu.lt.