Сябры, запрашаем вас у Замак у пятніцу 10 траўня на аздараўляльную сустрэчу для розуму і цела!Вы дав…

*
Categories:

Сябры, запрашаем вас у Замак у пятніцу 10 траўня на аздараўляльную сустрэчу для розуму і цела!

Вы даведаецеся аб усіх самых важных складніках клопату аб сваім здароўі.

У праграме:

Здаровы пазваночнік:
Простыя практыкаванні на кожны дзень для падтрымання здароўя і правільнай выправы.

Стройнае цела:
Прапрацоўка глыбокіх цягліц жывата, бакавой паверхні цела.

Дыханне для здароўя:
Практыкаванні для пераадолення наступстваў перанесеных інфекцый верхніх дыхальных шляхоў (у тым ліку ковід), прафілактыка захворванняў.

Здаровыя ногі:
Паляпшэнне цыркуляцыі крыві і лімфы, зняцце ацёкаў (бяспечна пры варыкозным пашырэнні вен і праблем з суставамі).

Працягласьць: 2 гадзіны

Трэнерка: Інна, майстар хатха-йогі @ma_sha_ivanova

Данаты – па сэрцу  на карысьць Замка.

Пятніца, 10 траўня | 19:00
Замак, 2 паверх |
Naujoji Riovoniu, 10, Vilnius