#польша Запрашэньне на прэс-канферэнцыю кіраўніцтва Stowarzyszenia “Białoruski Młodzieżowy Hub” (Бел…

*
Categories:

#польша
Запрашэньне на прэс-канферэнцыю кіраўніцтва Stowarzyszenia “Białoruski Młodzieżowy Hub” (Беларуская прастора Робім разам).

Паважанае спадарства,

Беларускі Моладзевы Хаб (Беларуская прастора Робім разам) сардэчна запрашае журналістаў і зацікаўленых асобаў на прэс-канферэнцыю, прысвечаную нашай дзейнасці ў справе вызваленьня грамадзян Беларусі, арыштаваных па палітычных матывах (у тым ліку этнічнага паляка  Анджэя Пачобута). Больш за 1500 грамадзян Беларусі арыштаваныя па палітычных матывах і знаходзяцца ў вязьніцы. Нелегітымныя беларускія ўлады мэтава вынішчаюць не толькі беларускую ідэнтычнасьць унутры Беларусі, але і польскую – закрыцьцё польскіх школаў, курсаў вывучэньня польскай мовы, разбурэньне польскіх могілак жаўнераў Арміі Краёвай , пагрозы ўладальнікам карты паляка.
  Таксама пад час мерапрыемства будуць узнятыя пытанні функцыянавання нашай арганізацыі ў памяшканні па адрасе: пл. Канстытуцыі 6 (былая «Неспадзянка»). У тым ліку сітуацыя, звязаная з дзеяннямі ўладаў раёна горада Варшавы ў дачыненні да нашага аб’яднання.

Дата: 19 сьнежня 2024
Час: 12.00
Месца: Памяшканне былой «Неспадзянкі», пл. Канстытуцыі 6, Варшава

Падчас прэс-канферэнцыі мы прадставім:
 • Падрабязную інфармацыю пра нашу дзейнасць, накіраваную на асвятленне сітуацыі ў Беларусі і падтрымку рэпрэсаваных.
 • Пазіцыю адносна выкарыстання прасторы па адрасе пл. Канстытуцыі 6.
 • Нашы заклапочанасці наконт дзеянняў уладаў раёна ў дачыненні да Хаба і іх уплыву на нашу дзейнасць.

Будзе магчымасць задаваць пытанні і пагутарыць з прадстаўнікамі Беларускага Моладзевага Хаба.

З павагай,
Кіраўніцтва Stowarzyszenia “Białoruski Młodzueżowy Hub”

Кантакт:
+48 573 202 950
[email protected]

Будзе цікава па другой частцы