Бэкстэйдж падрыхтоўкі да святкавання Дня Волі ў Вільні. Нагадваем, сябры, праграма мерапрыемстваў …

*
Categories:

Бэкстэйдж падрыхтоўкі да святкавання Дня Волі ў Вільні.

Нагадваем, сябры, праграма мерапрыемстваў тутака >>

Запісвайцеся на бчб-аўтапрабегі (дарэчы, будуць і беларускія байкеры ў гэтым годзе ;), плянуйце наведаць імпрэзы, канцэрты, прыняць удзел у акцыях, мітынгу і маршы беларусаў!

Калі ласка, дапамажыце  данатамі на рахунак Варты Святла (патрэбна у першую чаргу арэндаваць тэхніку для правядзення свята!):
Dapamoga LT
LT873500010016588474
EVIULT2VXXX
Paysera LT, UAB

Пакуль сабарана 227,67 еу́ра.
А нам трэба сабраць як мінімум 500 еу́ра толькі на арэнду апаратуры неабходнай для правядзення святочнага мітынга 25 сакавіка, не улічваючы ўсе астатнія неабходныя расходы.

Мы марым, што два дні святкаванняў пройдуць у атмасферы яднання беларусаў, што ўсе задуманае атрымаецца і кульмінацыяй беларусы Вільні разам заспяваюць на Лукішскай плошчы Пагоню і гімн БНР, (дзеля гэтага нам вельмі патрэбна арэндаваць апаратуру), а потым поруч пройдуць маршам па вуліцах Вільні да канцэрта Вольнага Хора.