Запрашаем беларусаў у пятніцу 22 сакавіка на адкрыцце помніка паўстанцам 1863-64гг.Літоўскія каталі…

*
Categories:

Запрашаем беларусаў у пятніцу 22 сакавіка на адкрыцце помніка паўстанцам 1863-64гг.

Літоўскія каталікі, пры польскай падтрымцы, прымеркавалі адкрыцьцё помніка паўстанцам 1863-1864 г.г. на тэрыторыі францішканскага кляштару да дня 160-й гадавіны пакараньня сьмерцю нашага неўміручага героя Кастуся Каліноўскага.

Урачыстае асвячэньне помніка “Ушанаваньне Памяці Студзеньскага Паўстаньня ў Вільні”, адбудзецца па адрасе вул. Францішканская 1А (уваход з боку вул. Троцкай)

У праграме:
11:00 – асвячэньне помніка
11:15 – Сьвятая Імша
12:00 – пачастунак, вогнішчы, паўстанцкія сьпевы.

Праект “Ушанаваньне Памяці Студзеньскага Паўстаньня ў Вільні” быў дафінансаваны фундацыяй “Polska Fundacja Narodowa”.

Запрашаем усіх беларусаў, хто мае магчымасць, далучыцца да гэтай імпрэзы!

22 сакавіка | пт
Pranciškonų g. 1A, Vilnius

UPD ад 21.03.2024:
Плянуецца ўдзел і Святланы Ціханоўскай на мерапрыемстве.