Запрашаем вас прыняць удзел у дэбатах на тэму:
«Комплексная падтрымка ветэранаў, якія вярнуліся з вайны ва Украіне».
Будзем абмяркоўваць:
• Неабходнасць узняцця гэтага пытання на міжнародным узроўні.
• Прыраўнанне статусу ветэранаў да статусу палітычна пераследаваных і вязняў сумлення.
• Ролю і прыярытэты беларускай дыяспары ў падтрымцы ветэранаў і іх сем’яў.
• Падтрымку ветэранаў як важны аспект міжнароднай палітыкі.
Дата: 1 снежня
Час: 15:00
Месца: Беларускі замак, вул. Naujoji Riovonių 10, Вільня
Бакі дэбатаў:
• Аляксандр Клачко (пазыўны «Кусь»), член Каардынацыйнай Рады, Блок «Воля».
Запрашаем да ўдзелу ўсіх прадстаўнікоў і прадстаўніцаў арганізацый і грамадзянскай супольнасці, чыя дзейнасць звязаная з гэтай тэмай.
Калі ласка, пацвердзіце свой удзел да серады, 27 лістапада, у асабістыя @natalex_dapamoga