Сёння ўгодкі аднаго прыемнага выратавання
Алег Заяц — былы палітвязень, праваслаўны вернік, рамеснік, плёў ружанцы для малітвы, доўгі час працаваў у майстэрнях Свята-Елісавецінскага манастыра ў Мінску.
Прайшоў праз некалькі адміністратыўных затрыманняў, аб’яўляў сухую галадоўку. Знаходзіўся некалькі тыдняў у СІЗА КДБ, затым – на экспертызе ў РНПЦ псіхічнага здароўя.
Пасля вызвалення пад падпіску ў 2023 годзе вырашыў пакінуць Беларусь.
Выратаванне далося няпроста, сітуацыя была на мяжы жыцця і смерці. Але, дзякуючы чалавечнасці і неабыякавасці літоўскіх службаў выратавання і памежнікаў, гэтая гісторыя скончылася радасна.