Звяртаемся да кожнага!!!Васілю Верамейчыку, нашаму таварышу, удзельніку пратэстаў у Беларусі і ваяру…

*
Categories:

Звяртаемся да кожнага!!!

Васілю Верамейчыку, нашаму таварышу, удзельніку пратэстаў у Беларусі і ваяру ва Украіне, патрэбныя кожны і кожная з нас.

Знаходзячыся зараз пад катаваннямі ў турме КДБ Лукашэнка, ён не можа абараніць больш сябе, не можа абараніць нас, як ужо рабіў у беларускім пратэсце і ўкраінскім супраціве.

Лёс Васіля — адзін з прыкладаў сістэмнай памылкі ў рабоце міграцыйных службаў. Кожны з беларусаў, які падвергся пераследу і з’ехаў з Беларусі, можа трапіць ці ўжо трапіў пад такую памылку ў сістэмах верыфікацыі міграцыі.

Мы звяртаемся да літоўскіх уладаў з заклікам перагледзець справу Васіля Верамейчыка і максімальна абачліва разглядаць міграцыйныя справы усіх беларусаў, пераглядзець падыходы да разгляду спраў пра міжнародную абарону, акцэнтуючы ўвагу на індывідуальным аналізе абставін кожнага выпадку.

Мы просім Літву быць на чале міжнароднай ініцыятывы па прызнанні Васіля ваеннапалонным і спрыяць уключэнню Васіля Верамейчыка ў фонд абмену вайсковымі палоннымі, спыненню  супрацоўніцтва з сілавымі структурамі Рэспублікі Беларусь, прыпыненню двухбаковых дагавораў аб экстрадыцыі і прававой дапамозе з Рэспублікай Беларусь.

Полк Кастуся Каліноўскага пра Васіля ВерамейчакаМы разумеем складанасць сітуацыі і знаходзімся ў кантакце з усімі кампетэнтнымі органамі, якія займаюцца гэтай справай“.

Святлана Ціханоўская пра кейс Васіля Верамейчыка
“Пытанняў цяпер два: як такое адбылося і што зрабіць, каб такое болей не паўтарылася. … Мы з вамі мусім дабіцца ад дзяржаў спынення супрацы з рэжымам”.

Заява Каардынацыйнай рады па сітуацыі з Васілём Верамейчыкам
Заклікаем дэмакратычную супольнасць да скаардынаваных дзеянняў у мэтах абароны Васіля Верамейчыка і прадухілення новых такіх выпадкаў. Мы выказваем салідарнасць з Васілём і яго сям’ёй і заклікаем да неадкладных дзеянняў у барацьбе за яго выратаванне“.

Клуб Licviny пра акцыю ў Вільні 27 лістапада
“Беларусы, для каго слова гонар і годнасць не проста словы. Спыніце штодзённыя клопаты і працу, і разам прыйдзем заявіць пра правы беларусаў і пачуць літоўскіх сяброў і партнёраў. Хопіць чакання і спадзявання на іншых. Хто, калі не мы самі?”

Мы звяртаемся да кожнага і кожнай! Мы мусім стаяць разам. Беларусы мусяць быць пачутымі.

Серада, 27 лістапада, 12.00, Вільня, плошча перад Сеймам Літоўскай Рэспублікі (Gedimino pr. 53).

Збор у скверы ля Нацыянальнай бібліятэкі.

Акцыя ўзгодненая з мэрыяй Вільні і паліцыяй.

Арганізатары акцыі: Валанцёрская арганізацыя Dapamoga, клуб Licviny