Каманда кінафестывалю Паўночных і Балтыйскіх краін “Паўночнае ззянне” рада запрасіць усіх на 10-ы юб…

*
Categories:

Каманда кінафестывалю Паўночных і Балтыйскіх краін “Паўночнае ззянне” рада запрасіць усіх на 10-ы юбілейны сезон фестывалю! У гэтым годзе «Ззянне» пройдзе з 4 па 21 лістапада як анлайн, так і афлайн.

У Вільні паказы найноўшага кіно адбудуцца з 4 па 6 лістапада ў кінатэатры Skalvija.

Праграма ўключае ўнікальныя фільмы з Нарвегіі і Беларусі:

4 лістапада, «Песні зямлі» (18:30) — медытатыўны нарвежскі дакументальны фільм, прадзюсарамі якога сталі рэжысёр Вім Вендэрс і актрыса Ліў Ульман. Гэта неверагоднае відовішча для ўсіх, хто любіць прыгажосць прыроды.

5 лістапада, «Працэсы» (19:00) — поўная версія нашумелага беларускага серыяла Андрэя Кашперскага, які сатырычна адлюстроўвае беларускую штодзённасць.

6 лістапада, падборка беларускіх кароткаметражак (19:00) – анімацыйны трылер, паэзія і гісторыі, прызнаныя на буйных фестывалях свету.

Дзяліцеся афішай і далучайцеся да праглядаў!

Падрабязнасці – на сайце фестывалю і ў Instagram: @northernlightsff.

Месца: Cinema “Skalvija”, A. Goštauto g. 2