Сёння ўвечары, напярэдадні Ночы расстраляных паэтаў, беларусы Вільні зладзілі пікеты ля віленскіх помнікаў, звязаных з імёнамі загінуўшых дзеячоў беларускай культуры: усклалі кветкі ля мемарыяльнай дошкі памяці расстралянага 29 кастрычніка 1937 года паэта і драматурга Мойшы Кульбака, і ля скульптуры, прысвечанай герою яго паэмы – віленскаму ваданосу. Таксама гэтым вечарам запаліліся знічы ля Lazdynų Pelėda – помніка двум літоўскім пісьменніцам-сёстрам, адна з якіх, Марыя Іванаўскайтэ – Ластаўскене, была жонкай Вацлава Ластоўскага, Прэм’ер-міністра БНР, забітага НКУС.
Жыве Беларусь!
Усе, каму неабыякавы лёс Беларусі, могуць аказаць дапамогу ўцекачам праз Dapamoga.
ФІНАНСАВУЮ ДАПАМОГУ ДАСЫЛАЙЦЕ НА НАШЫ РАХУНКІ:
PayPal [email protected]
Paysera: LT263500010016529238
SWIFT EVIULT2VXXX
Pilaitės pr. 16, LT-04352 Vilnius, Lietuva
VŠĮ Dapamoga Lt
_____________________________________________________
https://youtube.com/shorts/tIRtukroi-w?si=IxjWpCO0Tl0Al5Wh
Памяці загінуўшых ад рук сталінскіх катаў. Вільня. 2024’10’29
Сегодня вечером, накануне Ночи расстрелянных поэтов, беларусы Вильнюса провели пикеты у памятников, связанных в литовской столице с именами погибших деятелей…