Сёння напярэдадні трагічнай Ночы расстраляных паэтаў валанцёры Dapamoga запрашаюць ускласці кветкі …

*
Categories:

Сёння напярэдадні трагічнай Ночы расстраляных паэтаў валанцёры Dapamoga запрашаюць ускласці кветкі і запаліць знічы ў пашану памяці рэпрэсаваных беларусаў — паэта Мойшэ Кульбака і Прэм’ер-міністра Беларускай Народнай Рэспублікі Вацлава Ластоўскага ў скверы на Arklių gatve.

29.10.2024
19:00
Lazdynų Pelėdos skveras Лакацыя

У беларускім Замку адбудзецца прагляд фільма “Зніклая паэзія” рэжысёра Іллі Бажко, запальванне знічаў пад партрэтамі загінуўшых у Ноч расстраляных паэтаў і канцэрт паэта-барда, палітвязня Анатоля Хіневіча. 

29.10.2024
20:00 – 22:00
Naujoji Riovonių 10

Запрашаем далучацца да мерапрыемстваў усіх, хто падзяляе каштоўнасці гістарычнай памяці, свабоды і дэмакратыі. Разам мы год за годам захоўваем гісторыю і ўвекавечваем імёны тых, чые жыцці былі трагічна абарваныя, але чыя творчасць працягвае жыць.