17 лютага ў Вільне прайшла сустрэча са Змітром Бандарэнкам, каардынатарам грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”
Ён быў мэнэджэрам выбарчай кампаніі кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава (2010 год).
Грамадскі актывіст прыехаў з Варшавы спецыяльна каб сустрэцца і пагутарыць з дыяспарай беларусаў Вільні, падзяліўся сваім меркаваннем наконт таго, што могуць і мусяць рабіць беларусы ў сённяшніх умовах, а таксама патлумачыў, ці трэба Беларусі ўваходзіць у Еўрапейскі Звяз і НАТА.
Паглядзець відэа сустрэчы можна тут.