Заклікаем прыняць удзел у акцыі 27 лістапада а 12:00 каля Сейму Літвы ў падтрымку Васіля Верамейчыка…

*
Categories:

Заклікаем прыняць удзел у акцыі 27 лістапада а 12:00 каля Сейму Літвы ў падтрымку Васіля Верамейчыка!

Сітуацыя з затрыманнем у В’етнаме і экстрадыцыяй у Беларусь Васіля Верамейчыка, грамадзяніна Беларусі і ўцекача з радзімы з-за палітычнага пераследу, абурае. Васіль, вядомы пад пазыўным “Пацук”, змагаўся за нашу і вашу свабоду ў складзе Вайсковых Сіл Украіны.

Мы мусім звярнуцца да кампетэнтных органаў у Літве, Украіне, Польшчы, краінах Еўрапейскага Саюзу с запытам на максімальнае садзейнічанне вызваленню Васіля Верамейчыка і забяспячэнню яго бяспекі.

Васіль трапіў у рукі прарасейскага рэжыму Лукашэнкі праз абыякавасць, бюракратыю і непаразуменні. Мы настойваем на тэрміновых і актыўных дзеяннях па выратаванні Васіля.

Заклікаем міжнародную супольнасць:
– Змяніць падыходы да разгляду спраў аб міжнароднай абароне, акцэнтуючы ўвагу на індывідуальным аналізе абставін кожнага выпадку.
– Разарваць супрацоўніцтва з сілавымі структурамі Рэспублікі Беларусь.
– Прыпыніць двухбаковыя дамовы аб экстрадыцыі і прававой дапамозе з Рэспублікай Беларусь.
– Уключыць Васіля ў абменны фонд для абмену на палонных расейскіх вайсковаслужбоўцаў.

Нашы патрабаванні:
1. Забяспечыць, каб ветэраны і ваяры ЗСУ беларускага паходжання, якія ахвяравалі сваім здароўем і крывёю дзеля агульных каштоўнасцяў, не прызнаваліся пагрозай і не высылаліся з краіны.
2. Стварыць празрыстыя працэдуры для справядлівага і гуманнага падыходу да тых, хто змагаўся за дэмакратыю і шукае прытулку ў Літве.
3. Забяспечыць, каб дэзінфармацыя, якую распаўсюджвае расейская прапаганда, не фармавала літоўскія рашэнні, якія маглі б нашкодзіць барацьбе за агульныя каштоўнасці.

Мы просім Літву праявіць лідэрства і забяспечыць належнае прызнанне і падтрымку змагарам за свабоду. Мы верым у дэмакратычныя каштоўнасці і салідарнасць, якія натхняюць увесь рэгіён.

Далучайцеся да акцыі і падтрымайце Васіля Верамейчыка!

27 лістапада, 12:00
Gedimino pr. 53, Vilnius

Падтрымаць сям’ю Васіля “Пацука” Верамейчыка вы можаце праз асабістую карту ягонай жонкі:

LT047300010173692355
Yauheniya Verameichyk
Swedbank LT