БЕЛАРУСКАЯ МОВА ДЛЯ ДЗЕТАК Заўтра, 21 студзеня,

*
Categories:

БЕЛАРУСКАЯ МОВА ДЛЯ ДЗЕТАК

Заўтра, 21 студзеня, а 13-й гадзiне чакаем вашых дзетак на занятках па беларускай мове. Пажаданы ўзрост — 8-12 год.

На інтэрактыўных сустрэчах мы будзем глядзець мультфільмы на роднай мове, знаёміцца ​​з цікавымі слоўцамі, вучыць песні і вершы.

І размаўляць, размаўляць, размаўляць! Мова не пакрыўдзіцца, варта паспрабаваць

Каб мы маглі разлічваць колькасць удзельнікаў, просім далучыцца да чата і прагаласаваць у замацаванай апытанцы.

Да сустрэчы

Субота, 21 студзеня
13:00
Замак (Savanoriu 134B)

#беларускаямова