заклікаем вас далучыцца да мітынга салідарнасці з палітвязнямі Беларусі, які адбудзецца 21 траўня а 19:00 на Кафедральнай плошчы ў Вільні. Не змоўчым!
У праграме мітынга: выступы былых палітвязняў, дыпламатаў і тэматычныя перфомансы.
Нашыя мэты – выказаць салідарнасць з усімі палітвязнямі, прыцягнуць увагу беларускага і міжнароднага грамадства да праблемаў неаказання належнай медыцынскай дапамогі ў месцах няволі, распавесьці аб тым, што рэпрэсіі не спыняюцца, а колькасьць палітвязняў не памяншаецца, аб тым якія жудасныя кашмары праходзяць людзі за кратамі. Мы ў чарговы раз будзем запатрабаваць ад рэжыму вызвалення ўсіх палітзняволеных, а міжнародную супольнасьць – заклікаць рабіць больш рашучыя крокі супраць рэжыму, дзеля вызвалення нашых палітзняволеных!
На 20 траўня 2024 года, ня менш, як 1536 палітзняволеных па дадзеных dissident.by і 1364 маюць афіцыйны статус палітвязня па дадзеных Вясны.
З іх як мінімум 181 жанчына і 1 непаўналетні, 20 чалавек адпраўлены на прымусовае лекаванне. Ня менш чым 1206 чалавек часткова ці поўнасцю адбылі свае тэрміны. Больш за 6224 чалавекі падвергліся крымінальнаму пераследу. І гэта, падкрэсліваем, дадзеныя якія змаглі зафіксаваць праваабаронцы. Рэальныя лічбы, як сведчаць былыя палітвязні – у разы вышэй! Бо людзі, з-за страху рэпрэсій ці адсутнасьці інфармацыі, не фіксуюць пераслед родных, не звяртаюцца па дапамогу.
Мы – голас палітвязняў! Мы ня можам заставацца абыякавымі! Калі ласка, не ігнорце акцыю салідарнасьці!
Свабоду палітвязням!
Жыве Беларусь!
21 траўня, аўт | 19:00
Кафедральная плошча, Вільня