як нашыя цудоўныя
актывісты сустрэліся сёння, каб падтрыхтаваць адын з перфомансаў да Дня Салідарнасьці з беларускімі палітвязнямі. Нештачка цікавае шаманяць нашыя даражэнькія.
Дарэчы, у праграме мітынга – выступы былых палітвязняў, дыпламатаў і тэматычныя перфомансы.
Нашая мэта ня толькі паказаць сваю салідарнасьць і распавесьці аб тым, што рэпрэсіі не спыняюцца, а колькасьць палітвязняў не памяншаецца, аб тым якія жудасныя кашмары праходзяць людзі за кратамі, але ж, мы ізноў будзем заклікаць міжнародную супольнасьць, рабіць больш рашучыя крокі супраць рэжыму, дзеля вызвалення нашых палітзняволеных у першую чаргу.
Калі ласка, не ігнорце! Мы тут на волі, а нашыя палітвязні, за кратамі, чакаюць нашай падтрымкі і вызвалення!
Жыве Беларусь!