На акцыі была ушанавана памяць палітвязняў, якія загінулі, знаходзячыся ў месцах зняволення, закатаваныя і забітыя жорсткімі ўмовамі, створанымі кіраўніцтвам так званых “папраўчых устаноў”, якія па факту з’яўляюцца катавальнямі. У акцыі прынялі ўдзел вызваленыя палітвязні, якія былі вымушаны збегчы за мяжу пасля адбыцця сваіх тэрмінаў з-за працягваючыхся рэпрэсій і пераследу. Разам яны працягваюць сваю барацьбу і з’яўляюцца галасамі тых, хто не можа казаць, бо знаходзіцца ў палоне.
Гэта акцыя адбылася разам з цэрэмоніяй запальвання лампадак на “Варце Святла”, дазвол і месца на якую атрыманы пры ўдзеле арганізацыі Dapamoga, і якая адбываецца кожны вечар вось ужо больш за 3 гады. Палітвязні дзякуюць усім неабыякавым людзям і валантэрам, а таксама арганізацыі Dapamoga за падтрымку і ўдзел у нашай агульнай справе.