Відэа з нядзельнага мітынгу салідарнасьці на нашым YouTube-канале тутака >>У нядзелю 14 студ…

*
Categories:

Відэа з нядзельнага мітынгу салідарнасьці на нашым YouTube-канале тутака >>

У нядзелю 14 студзеня 2024 беларусы Вільні сустрэліся на плошчы В. Кудзіркі на мітынг салідарнасьці, прысвечаны Дню абаронцаў Свабоды, на якім ўшанавалі памяць беларускага палітзняволенага Вадзіма Храсько, які памёр у ноч з 8 на 9 студзеня 2024 года ад пнеўманіі ў віцебскай калоніі № 3, дзе адбываў тэрмін у тры гады зняволення, прысуджаны у жніўні 2023 года Мінгарсудом за некалькі данатаў. Беларусы Вільні гаварылі аб палітвязнях і цяжкіх умовах, у якіх тыя адбываюць свае прысуды, успомнілі імёны загінулых пад час рэвалюцыі.

Таксама актывісты аддалі пашану загінулым ахвярам савецкай ваеннай агрэсіі, што адбылася 13 студзеня 1991 года ў Вільні. Праз успаміны  вопыта яднання Літвы ў 1991м і беларусаў у 2020м, нагадалі, што нашая галоўная зброя ў барацьбе з дыктатурамі – у адзінстве і салідарнасьці.

Ačiū Lietuvai!
Жыве Беларусь!

Усе, каму неабыякавы лёс Беларусі, могуць аказаць дапамогу беларускім палітычным уцекачам праз Dapamoga:
PayPal: [email protected]
Paysera:
VŠĮ Dapamoga Lt
LT263500010016529238
SWIFT EVIULT2VXXX
Pilaitės pr. 16, LT-04352 Vilnius, Lietuva

За відэа дзякуем Max Morrisson

Мітынг, прысвечаны Вадзіму Храсько, беларускім палітвязням і ахвярам савецкай акупацыі ў Літве.

В воскресенье, 14 января 2024 г., беларусы Вильнюса собрались на площади В. Кудирки на акцию солидарности, посвященную Дню защитников свободы, на которой поч…