Беларускі творчы зімнічак для малышоў27 – 29 снежня, 3 – 5 студзеня Запрашаем дзетак 3 – х – 6 год! …

*
Categories:

Беларускі творчы зімнічак для малышоў
27 – 29 снежня, 3 – 5 студзеня
Запрашаем дзетак 3 – х – 6 год! Набор у іншыя па ўзросту групы магчымы, калі набярэцца группа.

9 – 12 гадзін.

9.00 – дзеці збіраюцца.
9.15 – 9.30 – гульні на знаёмства (ці зарадка).
9.30 – 10. 30 – тэматычны занятак.
10.30 – 10.50 – перакус.
10.50 – 11.30 – музычны занятак.
11.30 – 12.00 – творчая майстэрня ці гульні.

Чым мы займаемся з дзеткамі?

1. Вывучаем беларускую мову (вершыкі на беларускай мове, пальчыкавыя гульні, лексічныя гульні), казкі, інсцэніроўкі, творчая дзейнасць.

2. Робім неверагодныя цуды сваімі ручкамі, гатуем імбірнае святочнае печыва, дазнаемся пра светлае свята Нараджэння Хрыстова.

3. Занураемся ў дзівосны свет музыкі: песні, танцы, слуханне, маляванне пад музыку, ігра на шумавых інструментах і піяніна, музычныя гульні і казкі.

Калі атрымаецца паспець добра вывучыць калядныя песенькі, то выступаем разам з вакальным гуртком Valoški 7 студзеня ў беларускім касцёле.

4. Знаёмімся, гуляем, сябруем беларускай суполкай.
Але радыя ўсім дзеткам, не толькі беларусам! Будзем перакладаць, калі штосьці незразумела!

Кошт заняткаў:
10 еўра за 3 гадзіны ў дзень (9.00 – 12.00)
60 еўра за 6 дзён (36 гадзін).
+ кошт матэрыялаў для вырабаў.

Адрас
Bokšto g. 4, 01126 Vilnius
Памяшканне беларускай праваслаўнай парафіі Канстанцінопальскага патрыярхату.
Побач з “Карчма 1863”.

Да сустрэчы!