5 ліпеня 2023 году ў Вільні акрылася інсталяцыя ў выглядзе камеры ШІЗА — копія штрафных ізалятараў у расійскіх калоніях, у адным з якіх за апошнія паўгода 10 разоў знаходзіўся лідэр расійскай апазіцыі Аляксей Навальны (аўтар інсталяцыі — Алег Навальны, брат Аляксея, былы палітвязень). На акцыі прысутнічалі Алег Навальны, палітык Леанід Волкаў, пасол ЗША ў Літве Роберт Гілкрыст і віцэ-міністр замежных спраў Літвы Мантас Адаменас.
Dapamoga падтрымала акцыю пратэсту, паколькі нашы падапечныя, былыя палітвязні ў Беларусі — таксама ахвяры сістэмы падаўлення і тэрору, якія не па чутках ведаюць, у якіх умовах утрымліваюць змагароў за свабоду і дэмакратыю “братэрскія дыктатуры”, Беларусь і Расія.
Таксама мы лічым, што свабодная Еўропа мусіць наглядна бачыць, як парушаюць правы і свабоды паліцэйскія дзяржавы.
Імправізаваны ШІЗА наведаў былы палітвязень Анатоль Хіневіч, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які атрымаў тэрмін 2 гады 6 месяцаў па арт. 363 ч. 2 за супраціў падчас пратэстаў 2020 г. Падчас адбыцця пакарання (а дакладней, у палоне) Анатоль знаходзіўся ў карцэры СІЗА Жодзіна і тройчы — у ШІЗА ў ВК-3 г.п. Віцьба.
Са словамі падтрымкі звярнуўся да Алега Навальнага і іншы былы палітвязень, падапечны Dapamoga — Ілля Міронаў, які са жніўня 2020 па май 2023 года больш за 550 сутак правёў у розных СІЗА. Ілля напісаў больш за 3000 лістоў салідарнасці, будучы ініцыятарам акцыі “Пішыце лісты!”.
Жыве Беларусь!
Усе, каму неабыякавы лёс Беларусі, могуць аказаць дапамогу ўцекачам праз Dapamoga.
ФІНАНСАВУЮ ДАПАМОГУ ДАСЫЛАЙЦЕ НА НАШЫ РАХУНКІ:
Paypal [email protected]
Paysera:
LT263500010016529238
SWIFT EVIULT2VXXX
Pilaitės pr. 16, LT-04352 Vilnius, Lietuva
https://youtu.be/26ll6dmWj0k
Dapamoga: смелые беларусы на акции смелых россиян/смелыя беларусы на акцыі смелых расейцаў.
5 июля 2023 года в Вильнюсе открылась инсталляция в виде камеры ШИЗО – копия штрафных изоляторов в российских колониях, в которых за последние полгода 10 раз находился лидер российской оппозиции Алексей Навальный (автор инсталляции — Олег Навальный, брат…