20 чэрвеня – Сусветны дзень бежанцаў – міжнародны дзень, заснаваны Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый для…

*
Categories:

20 чэрвеня – Сусветны дзень бежанцаў – міжнародны дзень, заснаваны Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый для асвятлення праблемы бежанцаў ва ўсім свеце.

Dapamoga была заснавана амаль 4 гады таму ў Літве і за таго часу праз клапатлівыя рукі ментараў і валантораў арганізацыі прайшло 2400 беларусаў, якія ўцяклі ад палітычных рэпрэсій з Беларусі, з якіх: 460 сем’яў, 380 дзяцей да 18 год; 760 палітвязняў.

Дапамогу атрымалі і каля 6700 украінскіх бежанцаў (каардынацыя знаходжання, транспарт, размяшчэння, прадукты харчавання, забеспячэння адзеннем на гуманітарным складзе, які працуе на валанцёрскай аснове ў будынку Замка).

З верасня 2021 года па цяперашні час Dapamoga прадаставіла месца для пражывання ў шэлтары «Замак» 615 уцекачам.

На сённяшні дзень у Замку пражывае 20 чалавек, якія ўцяклі ад крымінальнага пераследу па палітычных матывах (13 з іх прызнаны палітвязнямі), у тым ліку: 2 жанчыны, адна з якіх цяжарная, 1 непаўналетняе дзіця; 1 мужчына з інваліднасцю; 1 мужчына, старэйшы за 65 гадоў; 1 чалавек прадстаўнік ЛГБТІК+ супольнасці; 1 мужчына віч-пазітыўны.

Усі гэтыя людзі, якія жывуць у Замку, атрымліваюць не толькі дах над галавой, але і прадукты харчавання, псіхалагічную дапамогу і падтрымку ў адаптацыі ў Літве ад валантораў-ментараў.

Тут праходзяць бясплатныя гурткі, канцэрты і святы, а на складзе замка кожны жадаючы можа знайсці сабе неабходныя для жыцця рэчы, якія ахвяруюць тым, хто мае патрэбу, як беларусы, так і жыхары Вільнюса.

Іншага такога месца ў Літве няма.

Дапамога існуе за кошт ахвяраванняў.