2 снежня а 17:30 каля амбасады Сакартвела ў Вільні ладзіцца акцыя ў падтрымку дэмакратычнай і заходн…

*
Categories:

2 снежня а 17:30 каля амбасады Сакартвела ў Вільні ладзіцца акцыя ў падтрымку дэмакратычнай і заходняй будучыні гэтай краіны.

Пасля таго як кіруючыя колы Грузіі вырашылі на чатыры гады замарозіць працэс уступлення ў Еўразвяз, у краіне ўспыхнулі пратэсты.

„Мы выказваем падтрымку сакартвельскаму народу ў барацьбе за збліжэнне з Еўрапейскім звязам і асуджаем самаўпраўнасць прарасійскага ўрада партыі „Грузінская мара“, – напісалі арганізатары акцыі ў Facebook.

Мы лічым неабходным беларускай супольнасці далучыцца да гэтай акцыі і выказаць падтрымку агульнаму імкненню простых грамадзян да дэмакратычных каштоўнасцяў у краінах з прарасійскім кіраўніцтвам.

Прыходзьце з нашымі нацыянальнымі сцягамі

17:30
J. Jasinskio g. 14B, Vilnius

Пасля гэтага прапануем а 18.30 далучыцца да 122-й панядзелкавай акцыі на Саборнай плошчы, ля помніка Вялікаму князю Літоўскаму Гедыміну!

Акцыя прысьвечаная ўкраінскім вайскоўцам — вязьням крамлёўскіх бандыцкіх турмаў. Умовы там жорсткія: катаванні, жорсткае абыходжанне, здзекі. Давайце дапаможам ім, інфармуючы грамадства аб злачынствах Расеі супраць чалавецтва. А таксама пра нязломнасць духу ўкраінскіх воінаў, былых вязняў, якія вярнуліся на фронт.
Слава Ўкраіне!

Удзельнікі панядзелкавай акцыі:

Мілда Матулайцітэ-Фельдхаўзэн (анлайн) — журналістка, якая зараз працуе на Данбаскім фронце ў ваколіцах Пакроўска разам з баявым палком.

Аляксандр (анлайн) – пачаў службу ва ўкраінскім войску ў 2020 годзе. У 2024 годзе адным з першых сустрэў атаку расійскай арміі, увесь ланцуг быў акружаны, а потым узяты ў палон. У расейскіх турмах яго па-зверску катавалі: токам, жалезнымі прутамі, пластмасавымі прутамі, часам па шэсць разоў на дзень. Пры вазе 110 кг (больш за 1,80) ён схуднеў на 50 кг. Вазілі з адной турмы ў іншую, пастаянныя здзекі. Напрыклад, яму і іншым вязням тлумачылі, што іх вязуць на расстрэл, ад іх няма ніякай карысці, заклейвалі ім рот скотчам і надзявалі пакеты на галаву. Часам іх ставілі да сцяны, як на расстрэл. Нарэшце, пасля 13 месяцаў пекла, яго абмянялі разам са 100 іншымі вязнямі. Рэабілітаваўся таксама ў Электрэнах. Цяпер, вярнуўшыся на фронт, служыць артылерыстам.

Галіна Гаёга (анлайн) — яе малодшы брат Ігар ужо тры гады ў няволі. Ён быў актывістам Майдана, добраахвотнікам батальёну «Айдар», мінамётчыкам, камандзірам узводу і даволі вядомым у сацыяльных сетках.

Аркадзіюс Вінакурас, арганізатар і вядучы панядзелкавых акцый.
Аўксэ Дрансард, каардынатар.
Цімафей Еўтушэнка, перакладчык.
Наіль Гарэеў, фатограф.

Прамая трансляцыя будзе ў FB-акаўнце Аркадзіюса Вінакураса.

P.S. У сувязі з пахаладаннем час мітынгу скарочаны да 30 хвілін.

18:30
Šventaragio g., Vilnius