Навагодні спектакль “Брэменскія музыкі” — гэта цікавая прыгода, у якой удзельнічаюць і артысты і гледачы і лялечныя персанажы. Сюжэт вядомай казкі братоў Грым шматлікім гледачам даўно вядомы. Аднак спектакль – гэта магчымасць стаць удзельнікамі казачных падзей і разам з чатырма сябрамі прайсці няпросты шлях ад безнадзейнай сітуацыі і роспачы да поспеху, росквіту і творчасці! У канцы такога шляху вядома ж свята!
Завяршае спектакль сустрэча з Дзедам Марозам, музыка, падарункі для дзяцей, віншаванні, фатаграфіі з персанажамі казкі — усё тое, што робіць незабыўнымі і радаснымі навагоднія дні!
Dapamoga набыла 20* квіткоў для дзяцей уцекачоў.
Калі вы жадаеце, каб вашы дзеці наведалі спектакль, то пішыце у асабістыя @natalex_dapamoga.
*пры неабходнасці мы можам набыць больш квіткоў.
4 студзеня
Naujosios Vilnios kultūros centras, Gerovės g. 1, Vilnius