27 снежня ў 15.30 у Reforum Space Vilnius пройдзе сустрэча з пісьменніцай Юліяй Мазуравай, адной з а…

*
Categories:

27 снежня ў 15.30 у Reforum Space Vilnius пройдзе сустрэча з пісьменніцай Юліяй Мазуравай, адной з аўтараў кнігі “Ігнат і іншыя. Як выхаваць асаблівае дзіця».

Гэта аўтабіяграфічная кніга, якую Юлія напісала ў суаўтарстве са сваім мужам – Дзянісам Білунавым. Героі кнігі — іх сям’я, дзе малодшы сын Ігнат — дзіця з расстройствам аўтыстычнага спектру (РАС).

Сустрэўшы Ігната, вы наўрад ці здагадаецеся, што ў дзяцінстве яму быў пастаўлены дыягназ “аўтызм”. Цяпер ён самы звычайны падлетак – крыху сутулы, негаваркі, са своеасаблівым пачуццём гумару. Цяжка паверыць, што гэтае ж дзіця паступіла ў першы клас карэкцыйнай школы на два гады пазней аднагодкаў. Цяпер ён вучыцца за мяжой, свабодна размаўляе на некалькіх замежных мовах і грае на аргане. У кнізе «Ігнат і іншыя» бацькі хлопчыка сумленна і без прыкрас апісваюць свой досвед выхавання дзіцяці з аўтызмам.

Аповяд Юліі і Дзяніса аб тым, як яны выхоўвалі Ігната, поўны надзеі, гумару і аптымізму. Сустрэча з Юліяй будзе цікавая для бацькоў дзяцей з РАС, якія жывуць у Літве, і для адмыслоўцаў, якія займаюцца гэтай тэмай.

У сустрэчы прыме ўдзел Анастасія Семяннікава — заснавальніца ABASCHOOL — анлайн-школы аналізу паводзін, магістр псіхалогіі, паводніцкі аналітык з міжнароднай сертыфікацыяй

Уваход вольны, рэгістрацыя не патрабуецца!

27 снежня
15:30
Reforum Space Vilnius,
Užupio g. 14