Паважанае спадарства, з вялікай падзякай да майстра і некаторым сумам паведамляем, што 23 снежня а 11:30, у Замку адбудзецца апошні занятак па фізічнай культуры з элементамі ёгі і дыхальных практык, накіраваных на палягчэнне псіхаэмацыйнай напругі.
У сувязі с пераездам трэнер больш не зможа праводзіць заняткі ў нас
Гэта будзе развітальны занятак, таму трэнер падбярэ адпаведныя моманту практыкі
Прыходзьце ў зручным адзенні.
Па магчымасці прыносьце свае кілімкі.
Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.
Занятак – бясплатны, далучайцеся!
23 снежня | 11:30-13:00
Замак, 2 паверх | Naujoji Riovoniu 10