Беларусы Вільні ўзялі ўдзел у акцыі памяці дзяцей, якія загінулі на вайне ва Украіне. Акцыя адбылася 1 верасня каля расейскага пасольства ў Літве.
Толькі па афіцыйных дадзеных за 2,5 гады вайны ва Ўкраіне забітыя 570 дзяцей, 1534 параненыя.
Непасрэдна 1 верасня ва ўкраінскіх Сумах у выніку расійскага ўдару быў часткова разбураны дзіцячы дом; улады горада паведамляюць пра не менш як чатырох пацярпелых.
Актывісты з розных краін заклікалі ўспомніць пра дзяцей, якія загінулі ў выніку ваенных дзеянняў ад рук дарослых. На дрэве каля пасольства з’явіліся партрэты і гісторыі ахвяр расійскага ўварвання ва Украіну, намаляваныя Вiктарам Меламедам.
Амбасада РФ у Вільні знаходзіцца ў скверы, які носіць імя забітага расейскага палітыка Барыса Нямцова. Тут жа знаходзіцца мемарыял памяці расейскага апазіцыянера, забітага пуціным, Аляксея Навальнага.
Вуліца носіць назву Герояў Украіны.
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
Усе, каму неабыякавы лёс Беларусі, могуць аказаць дапамогу ўцекачам праз Dapamoga, РАХУНКІ:
PayPal [email protected]
Paysera:
VŠĮ Dapamoga Lt LT263500010016529238
SWIFT EVIULT2VXXX
Pilaitės pr. 16, LT-04352 Vilnius, Lietuva
Беларусы Вільні на акцыі пра дзяцей, загінуўшых на вайне ва Украіне. Вільня. 2024’09’01
Беларусы Вильнюса приняли участие в акции памяти детей, погибших на войне в Украине, которая прошла 1 сентября у российского посольства в Литве.
Только по официальным данным за 2,5 года войны в Украине убиты 570 детей, 1534 ранены. Непосредственно 1 сентября…