У пятніцу 27 снежня ў 19.00 у Беларускім Замку ў Вільні адбудзецца паказ-чытка дакументальнай п’есы …

*
Categories:

У пятніцу 27 снежня ў 19.00 у Беларускім Замку ў Вільні адбудзецца паказ-чытка дакументальнай п’есы “Апошняе слова”.

П’есу “Апошняе слова” ўжо зараз можна лічыць унікальным дакументам нашага часу. Яе аўтары – расійскія палітвязні, асуджаныя за крытыку пуцінскага рэжыму і антываенную пазіцыю.

Аўтар драматургічнай апрацоўкі – пісьменніца Юлія Мазурава, якая прыедзе на паказ у Вільню 27 снежня.

Ідэю п’есы-чыткі прапанавала Ганна Сцяпанава.

Рэжысёр п’есы-чыткі – Захар Хунгурэеў.

Самі па сабе апошнія словы палітвязняў – вялікая з’ява, таму што суд у Расіі стаў адзіным месцам, дзе людзі могуць адкрыта выказваць сваё стаўленне да вайны. Людзі, якія не могуць маўчаць. Людзі, якім ужо няма чаго губляць.

Пасля чыткі ўсе гледачы і ўдзельнікі змогуць падпісаць Калядныя паштоўкі палітвязням і падзяліцца з імі сваімі ўражаннямі ад паказу спектакля.

У фае Замка кожны жадаючы зможа абраць і набыць кнігі на некалькіх мовах, якія прадставіць крама the.bookest.world.

Удзельнікі пастаноўкі п’есы-чыткі “Апошняе слова” чакаюць гасцей на спектакль.

Уваход бясплатны, па рэгістрацыі.

Запоўніце, калі ласка, рэгістрацыйную анкету па спасылцы ці па QR-коду на афішы.
Усе заяўкі праходзяць верыфікацыю ў мэтах бяспекі.

27 снежня
19:00
Беларускі Замак,
Naujoji Riovoniu 10