Сустрэча з дзіцячай пісьменніцай Юліяй Мазуравай.
26 снежня, 17:00
The.Bookest.World / Užupio 13, Vilnius
Дзяўчынка Ася, галоўная гераіня кніг «Дзверы ў Англію» і «Люстэрка алхіміка», пастаянна трапляе ў розныя эпохі і ў самыя нечаканыя месцы. Юлія раскажа, як правільна падарожнічаць у часе, як паводзіць сябе ноччу на могілках у віктарыянскім Лондане, як абараняцца ад паліцыі, калі вас прынялі за суфражыстку, як ветліва размаўляць з імператарам, як варыць золата (гэта заўсёды можа спатрэбіцца) і як прайсці па таемным тунэлі пад Влтавай…
А аповесць пра хлопчыка з аўтызмам «Асобы выпадак» заснаваная на жыццёвым досведзе сям’і Юліі. Пісьменніца раскажа і пра гэтую кнігу, а таксама пакажа кароткі мультфільм, створаны штучным інтэлектам па матывах гісторыі.