Учорашні дзень быў цудоўным – свае народзіны адзначала наша цудоўная ментарка Вольга Фалей, чалавек не толькі незвычайна прыцягальнай прыгажосці, але і шчырага чароўнага сэрца, глыбокіх пачуццяў і неверагоднай працавітасці, наша незаменная вядучая, наша цудоўная спявачка, а цяпер ужо і актрыса!
А наперадзе яшчэ столькі адкрыццяў — нашых пра цябе ці тваіх пра саму сябе.
Вельмі любім цябе, зычым разам святкаваць твае дні нараджэння ў новай Беларусі! Абдымаем!