Запрашаем 8 снежня а 15:00 у Замак на лекцыю:БЕЛАРУСЬ vs «РУССКИЙ МИР»: СУПРАЦІЎ ХВАТЦЫ КРАМЛЯЛекцы…

*
Categories:

Запрашаем 8 снежня а 15:00 у Замак на лекцыю:

БЕЛАРУСЬ vs «РУССКИЙ МИР»: СУПРАЦІЎ ХВАТЦЫ КРАМЛЯ

Лекцыя прысвечаная аналізу ідэалогіі “русского мира”, яе складовых частак, уплыву на палітычны рэжым і грамадскую думку ў Беларусі.

Будуць падрабязна разгледжаныя расійскі месіянізм, еўразійства, геапалітыка, інструменталізацыя гісторыі і культ вайны, а таксама выкарыстанне “русского мира” ў якасці палітыкі “мяккай сілы”.

Пра ўкараненне ідэялогіі «русского мира» ў Беларусі, пра стаўленне да гэтага беларускага грамадства і формах супраціву распавядзе ПАВЕЛ ЦЕРАШКОВІЧ, гісторык, антраполаг, кіраўнік дэпартамента гісторыі ЕГУ, старшыня камісіі Каардынацыйнай Рады па адукацыі.

8 снежня, 15.00
Замак |
Naujoji Riovoniu 10