Запрашем на прэзентацыю кнігі “Ад двух да пятнаццаці. Мая мама у турме” псіхолага Вольгі Вялічка.Кн…

*
Categories:

Запрашем на прэзентацыю кнігі “Ад двух да пятнаццаці. Мая мама у турме” псіхолага Вольгі Вялічка.

Кніга напісаная па выніках двухгадовай працы з дзецьмі палітзняволеных.

Аўтарка апісвае мары і сны беларускіх дзяцей, а таксама казкі, якія яны прыдумалі. У кнізе даюцца рэкамендацыі бацькам як размаўляць з дзецьмі пра палітыку.

На сустрэчы адбудзецца выстава графікі ілюстрацый да кнігі. Аўтар ілюстрацый – малады мастак Святан Птах, які, знаходзячыся ў Беларусі, дапоўніў тэкст аўтаркі.

Рэцэнзію да кнігі напісала нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.

Таксама на сустрэчы адбудзецца размова з бацькамі на тэму падыходаў выхавання дзяцей пасля падзей 2020 года.

3 лістапада, пачатак 17:30 – 18:00
Замак, Naujoji Riovoniu 10