Беларусы Вільні на пікеце ля будынку Еўракамісіі ў Літве ў падтрымку і абарону Васіля Верамейчыка, в…

*
Categories:

Беларусы Вільні на пікеце ля будынку Еўракамісіі ў Літве ў падтрымку і абарону Васіля Верамейчыка, ваяра Палка Каліноўскага, дэпартаванага з В’етнаму ў Беларусь у пастку да катаў лукашэнкі.

Сёння, 22 лістапада, пятая гадавіна дня перапахавання рэшткаў паўстанцаў у 2019, дня, у які беларусы па закліку душы вялізнай калонай з нацыянальнымі сцягамі прайшлі па Вільні падчас урачыстых мерапрыпрыемстваў, дэманструючы гонар і годнасць.

Сёння беларусы заклікаюць “У памяць Каліноўскага абаронім каліноўца, які ваяваў ва Украіне за нашу і вашу свабоду!”

Пасля пікету беларусы ўшанавалі памяць  паўстанцаў на віленскіх могілках Расу ўскладаннем кветак і запальваннем лампадаў.

Падтрымаць сям’ю Васіля “Пацука” Верамейчыка вы можаце праз асабістую карту ягонай жонкі:

LT047300010173692355
Yauheniya Verameichyk
Swedbank LT

https://youtube.com/shorts/u4rSsHM5eSg?feature=shared

Гэтыя хвіліны беларусы Вільні – на пікеце ля будынку Еўракамісіі ў Літве ў падтрымку і абарону Васіля Верамейчыка, ваяра Палка Каліноўскага, дэпартаванага з …