Запрашаем на сустрэчу з камандзірам Палка Каліноўскага. Яна адбудзецца ўжо заўтра
23.11 у Вільне адбудзецца сустрэча з прадстаўнікамі Палка Каліноўскага, сярод якіх будзе прысутны камандзір падраздзялення Павал “Дзядзька” Шурмей. Прыйсці можа кожны зацікаўлены: нам ёсць, што распавесці і мы гатовыя адказваць на пытанні.
Месца: Вільня, Naujoji Riovonių g. 10
, пастора “Замак”
Час: 14:00
Гэта не апошняя сустрэча: цягам бліжэйшых дзён вас чакае яшчэ некалькі ў Польшчы. Падпісвайцеся на нашыя каналы, каб не прапусціць наступныя анонсы.