12 лістапада 2020 года мы страцілі Рамана Бандарэнку, чалавека, які аддаў сваё жыццё змагаючыся за праўду, за свабоду Беларусі.
10 лістапада, падчас штотыдневай акцыі на плошчы Кудзіркі ў 12:00, мы ўшануем памяць Рамана Бандарэнкі і ўсіх, хто аддаў сваё жыццё за свабоду і годнасць беларускага народа.
Раман Бандарэнка, Аляксандр Тарайкоўскі, Вітольд Ашурок, Алесь Пушкін, Андрэй Зельцэр і многія іншыя сталі сімваламі мужнасці і непахіснасці, паказаўшы прыклад самаахвярнасці дзеля свабоды Беларусі.
Падчас акцыі мы запалім свечкі, успомнім іх імёны і справы, якія жывуць у нашых сэрцах. Няхай наш удзел стане сведчаннем таго, што мы памятаем і працягваем нашу барацьбу за вольную і незалежную Беларусь.
Далучайцеся да нас у гэты важны момант салідарнасці і памяці.
У нашым адзінстве — наша сіла!
10 лістапада, 12:00
Плошча Вінцэса Кудзіркі