2021 год.Як мы сустракалі героя!Прывітанне Вользе і Дзмітрыю Фурманавым Наша сяброўскае прывітанне п…

*
Categories:

2021 год.

Як мы сустракалі героя!
Прывітанне Вользе і Дзмітрыю Фурманавым
Наша сяброўскае прывітанне прасторы KROPKA!

Пасля паўтары гады расстання пара ўз’ядналася ў аэрапорце Вільнюса 30 кастрычніка 2021 года. Вольга чакала Дзмітрыя з плакатам «Мой герой». Як толькі ён з’явіўся, Вольга кінулася да яго, пад радасныя воклічы: “Оля!”, “Дзіма!” і “Жыве Беларусь!”.

Гэтая сустрэча стала сапраўднай падзеяй для беларусаў у эміграцыі: сустрэць і абняць Дзмітрыя прыйшлі сябры і паплечнікі, якія падтрымлівалі Вольгу ў перыяд расстання.

Гісторыя Дзмітрыя і Вольгі – прыклад стойкасці і сілы кахання, якое пераадолела ўсе цяжкасці.

У маі 2024 года пара адкрыла ў Вільні краму сувеніраў і творчую прастору KROPKA.
У новай краме прадстаўлена беларуская сімволіка, кнігі, вышыванкі, а таксама вырабы беларускіх і замежных майстроў.

Так яны стварылі месца, якое аб’ядноўвае беларусаў у эміграцыі і падтрымлівае культурную сувязь з радзімай.

#ГісторыяDapamoga