Сябры, Замку патрэбная вашая падтрымка: штомесячны данат на камуналку. Штомесяц камунальныя паслугі…

*
Categories:

Сябры, Замку патрэбная вашая падтрымка: штомесячны данат на камуналку.

Штомесяц камунальныя паслугі замка складаюць як мінімум 2000 еўра. Данаты на камуналку, што прыходзяць апошнія паўгады, складаюць штомесяц палову гэтай сумы, таму запазычанасьць расьце.

На сённяшні дзень, на рахунку дапамогі ўвогуле няма грошай на аплату камуналкі.

Калі ласка, падтрымайце Замак, каб ён мог існаваць і далей:

Рэквізіты для дапамогі
Замку >>>

Дзякуючы данатам мы можам:
аплочваць камуналку Замка;
купляць прадуктовыя камплекты (кожны уцякач, які прыбывае ў Замак, атрымлівае асабісты прадуктовы набор);
аплочваць, пры ўзнікненні, тэрміновыя патрэбы Замка і яго жыхароў (як рамонт катла напрыклад);
аплочваць бензін, каб забіраць уцекачоў з пагранзастаў.

Чаму так мала пунктаў і ня маючы грантавай падтрымкі пры гэтым?
Бо нам ня трэба плаціць за арэнду будынка, дзякуючы Аляксандру Калегаву, а ўсе менатары, валанторы, псіхолагі, трэнеры і трэнеркі, працавалі і працуюць у Замку бясплатна на карысьць дыяспары і агульнай справе больш за 3 гады. За нашую і вашую свабоду!

Замак – гэта і шэлтар, і склад гуманітарнай дапамогі, і месца сустрэч і правядзення мерапрыемстваў, якое існуе толькі дзякуючы моцы салідарнасьці.