Лекцыя Уладзіміра Арлова «Ад Рагнеды да Ларысы Геніюш: роля жанчын у гісторыі Беларусі» ў ВільніУ п…

*
Categories:

Лекцыя Уладзіміра Арлова «Ад Рагнеды да Ларысы Геніюш: роля жанчын у гісторыі Беларусі» ў Вільні

У пятніцу, 11 кастрычніка, Беларуская Рада культуры запрашае на лекцыю Уладзіміра Арлова «Ад Рагнеды да Ларысы Геніюш: роля жанчын у гісторыі Беларусі».

Вы даведаеся пра асветніцу і мецэнатку Еўфрасінню Полацкую, пра Сафію Полацкую, каралеву Даніі, правы жанчын у Вялікім Княстве Літоўскім, пісьменніцу і тэатральную дзяячку Францішку Уршулю Радзівіл і авантурыстку і мемуарыстку Саламею Пільштынову, Эмілію Плятэр і гераіняў вызвольных паўстанняў 1830-1831 і 1863-1864 гг., пра міністарку Першага Ураду БНР Палуту Бадунову і жаночыя лёсы ў гады сталінізму.

Пасля лекцыі будзе гістарычная віктарына з прызамі, кніжны кірмаш і аўтограф-сесія пісьменніка.

Уваход вольны.

Дата: 11 кастрычніка
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Гасцёўня Беларускай Рады культуры, Šv. Ignoto g. 5, Вільня