ну, што сябры, давайце і мы далучымся да падзякаў ад Івонкі Сурвілы! Бо.! Мала хто ведае, але: Спа…

*
Categories:

ну, што сябры, давайце і мы далучымся да падзякаў ад Івонкі Сурвілы!

Бо.! Мала хто ведае, але:

Спадарыня Наталля Калегава – была лакаматывам у падрыхтоўцы двухдзённага марафона святкавання Дня Волі, аб’ядноўвала і каардынавала ўдзельнікаў пад час падрыхтоўкі. І, дарэчы, хуткае выпраўленне сітуацыі, каб сустрэча спадара Уладзіміра Арлова з чытачамі ў Вільні усе ж адбылася – яе намаганні 😉

А Замак – быў месцам сустрэч актывістаў, валантораў і ініцыятыў, рэпетыцый музыкаў, пад час працы над праграмай свята.

Дзякуй, даражэнькая Наталля Іванаўна, за вашую бясконцую падтрымку і адданасьць беларусам!

P.S.: 31 сакавіка ў Наталлі Калегавай будзе Дзень Народзінаў і найлепшым спосабам яе павіншаваць – будзе падтрымаць данатамі Замак, каб ен мог існаваць і далей (маем вельмі вялікую запазычанасць за камунальныя за зімовы перыяд)