АДКРЫЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ КАРЧМЫ “1863” У ВІЛЬНІ
У гэтую нядзелю 22 студзеня адным месцам, створаным беларусамі для беларусаў, стане больш: у самым сэрцы Вільні адчыніць свае дзверы Карчма “1863”!
Стваральнікі Карчмы спадзяюцца, што месца збору паўстанцаў у 1863 годзе (будынак мае сваю гісторыю), стане месцам збору ўсіх беларусаў Вільні у 2023 годзе.
У нядзелю карчма будзе працаваць з 11:00 да 23:00, а з пачатку наступнага тыдня можна будзе браніраваць месцы.
Нядзеля 22 студзеня
11:00 – 23:00
Карчма 1863 (Bokšto g. 2)