І мы хочам шчыра віншаваць яе і ўпэўненыя, што вы далучыцеся.
Ад усёй нашай валанцёрскай арганізацыі Dapamoga віншуем цябе з днём нараджэння! Дзякуючы твайму падтрымцы і мудрасці выратавана шмат жыцьцяў. Ты дапамагала людзям адаптавацца ў Літве, стварала першы гуманітарны склад і неўстанна працавала, упакоўваючы навагоднія падарункі, нават калі на гэта ішлі бясконцыя гадзіны.
Ты была з намі ў самыя цяжкія моманты, стаяла побач, калі мы сустракалі людзей з гуманітарнага калідора, якія ратаваліся ад людоедскага рэжыму. А калі пачалася вайна ва Украіне, ты актыўна дапамагала збіраць ежу, адзенне і рэчы для нашых ваяроў. Твая дабрыня, сіла і адданасць натхняюць усіх нас. Ты — неверагодна прыгожая і мудрая дзяўчына, сапраўдны псіхолаг, які заўсёды знаходзіць шлях да сэрца кожнага чалавека.
Мы, уся наша валанцёрская арганізацыя Dapamoga, хочам сказаць табе вялікі дзякуй за тое, што ты з намі, за ўсё, што ты робіш, і за тваё вялікае сэрца. Няхай твой дзень нараджэння будзе напоўнены цеплынёй, любоўю і радасцю!
З любоўю і ўдзячнасцю,
Уся наша валанцёрская арганізацыя Dapamoga