Шаноу‌ныя сябры,з 6-га верасня стартуюць курсы акцёрскага майстэрства

*
Categories:

Шаноу‌ныя сябры,
з 6-га верасня стартуюць курсы акцёрскага майстэрства і сцэнічнай гаворкі ад беларускай актрысы і тэатральнага педагога Наталлі Ляонавай.

Курс накіраваны на разняволенне, праяву ўпэўненасці ў сабе і раскрыццё новых творчых патэнцыялаў і ўключае ў сябе:
Заняткі па фізіка-эмацыйным разняволенні.
Прапрацоўку заціскаў і вызваленне псіхафізікі чалавека.
Асновы акцёрскага майстэрства (развіццё ўяўлення, фантазіі, упэўненасці, здольнасці да сатворчасці ў камандзе і творчым праявам самастойна).
Асновы сцэнічнай гаворкі (прапрацоўка правільнага дыхання, навыкі кіравання сваім голасам, дыкцыяй, уменне свабодна і лаканічна выказваць свае думкі і эмоцыі).

Заняткі будуць праходзіць па пятніцах з 19.00 да 20.30.

Запіс: @natashkaleon